Беларусы заваявалі першую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па водных відах спорту

5 августа 2015

Беларусы заваявалі першую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па водных відах спорту, які праходзіць у расійскай Казані. У спаборніцтвах па хай-дайвінгу - скачках з 20-метровай вышкі - Яна Несцерава заваявала бронзавую ўзнагароду. Золата ў амерыканкі Рэйчэл Сімпсан. У медальным заліку з адной бронзай наша каманда на 20 месцы. Лідзіруе Кітай - 25 узнагарод.