Беларусы ўзначальваюць турнірную табліцу юніёрскага чэмпіянату свету ў Першым дывізіёне

13 апреля 2016

Беларусы ўзначальваюць турнірную табліцу юніёрскага чэмпіянату свету ў Першым дывізіёне, абгуляўшы ў найцяжкім матчы аднагодкаў з Францыі - 3:2. У нас закідвалі шайбы Мартынаў, Мартынюк і Іваноўскі. У беларусаў - 9 ачкоў, у найбліжэйшага праследвальніка - Германіі - восем. Сёння ў беларусаў - чарговы матч. На гэты раз сапернік - Аўстрыя. 

Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5" у 18:55.