Беларусы ў дзясятку наймацнейшых на ралі-рэйдзе Дакар

14 января 2014
Экіпаж беларускай каманды МАЗ-Спартаўта пад кіраваннем Сяргея Вязовіча трэці раз з пачатку цяперашняга ралі-рэйду Дакар фінішаваў у топ-10 у класе грузавікоў. Па выніках восьмага этапу беларусы замкнулі дзясятку наймацнейшых. Гэты вынік дазволіў камандзе Сяргея Вязовіча перамясціцца на 13 месца ў агульным заліку. Другі беларускі экіпаж з пілотам Аляксандрам Васілеўскім фінішаваў на 21 месцы.