Беларусы адправіліся на першыя Еўрапейскія гульні

11 июня 2015

Дэлегацыя, а гэта каля 90 чалавек, - спартсмены, прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму, журналісты - напярэдадні позна ноччу вылецелі ў Баку, дзе заўтра афіцыйна адкрыюцца першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні. У сталіцу Азербайджана адправіліся весляры, барцы, прадстаўнікі спартыўнай гімнастыкі і настольнага тэніса. Нагадаем, у сталіцы Еўрапейскіх гульняў ужо знаходзяцца беларускія сінхраністкі і лідар нашага настольнага тэніса Уладзімір Самсонаў. Мы плануем узяць у Баку як мінімум 35 медалёў.

Еўрапейскія гульні пройдуць у 29 відах спорту, з якіх 16 - алімпійскія. У 12 з іх будуць разгуляныя ліцэнзіі на гульні ў Рыа. Гэта 2 віды стральбы, лёгкая атлетыка, бокс, веласпорт, плаванне, настольны тэніс, таэквандо, трыятлон, барацьба і валейбол. Усе гэтыя дні спартыўныя баталіі будзе асвятляць Белтэлерадыёкампанія. Штодня на "Беларусь 5" каля 8 гадзін трансляцый з Баку. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 1".