Беларусы гуляюць з харватамі на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

11 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе сёння другі матч групавога этапа чэмпіянату Еўропы. У саперніках у каманды Юрыя Шаўцова адны з грандаў Старога Свету -   харваты. Беларусы на старце атрымалі важную перамогу над сербамі, а "шашачныя" былі мацнейшымі за чарнагорцаў.

Паводле слоў самага тытулаванага гандбаліста Беларусі, які напярэдадні стаў госцем студыі Агенцтва тэленавін, у гэтым чэмпіянаце зборную Беларусі вылучае  збалансаваны склад з доўгай лаўкай запасных.