Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заваяваў серабро II Гульняў краін СНД

9 августа 2023

Плюс два медалі II Гульняў краін СНД і зноў у цяжкаатлетаў. У Гродне завяршыліся спаборніцтвы ў вагавай катэгорыі да 102 кілаграмаў. Барацьба за золата вялася да самага апошняга падыходу. Наш Яўген Ціханцоў у суме дваябор'я ўступіў усяго 1 кілаграм новаспечанаму чэмпіёну Гульняў расіяніну Георгію Купцову. Бронза ў яшчэ аднаго нашага штангіста - Сяргея Шаранкова. Гродна можна назваць сталіцай беларускай цяжкай атлетыкі. І ў першую чаргу за цікавасць балельшчыкаў да гэтага віду спорту. Бо падтрымка атлетаў падчас падыходаў проста аглушальная.

Спаборніцтвы ў Гродне працягваюцца. Мы чакаем выхаду на памост алімпійскага чэмпіёна Пекіна - Андрэя Арамнава.

Тым часам у Магілёве калекцыянуюць узнагароды нашы лучнікі. Мужчынскае і жаночае трыа пачалі з сярэбраных медалёў каманднага турніру. Услед яшчэ адно серабро - Аляксандра Стралец і Антон Цярэта заваявалі ўжо ў змяшаным турніры. Зараз ідуць індывідуальныя дуэлі.

Працягваюць барацьбу за медалі прадстаўнікі кулявой стральбы, вольнай барацьбы. У вячэрняй спаборніцкай праграме - фінальныя паядынкі ў пляжным футболе і гандболе.

"Беларусь 5" у рэжыме пераклічкі ў прамым эфіры паказвае самыя яркія спаборніцтвы. А ўсе вынікі, эксклюзіўныя падрабязнасці і інтэрв'ю з чэмпіёнамі і прызёрамі глядзіце сёння ў "Панараме" і ў "Дзённіку II Гульняў краін СНД".