Беларускі дзяржаўны флаг падняты ў алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане

7 февраля 2018

Зусім мала застаецца да старту галоўных Гульняў чатырохгоддзя. Ужо на ўсю моц адчуваецца дыханне надыходзячай Алімпіяды. Барацьба маецца быць напружаная.

Сёння ў 9 раніцы па беларускім часе ў алімпійскай вёсцы, дзе пражывае наша дэлегацыя, урачыста быў падняты дзяржаўны флаг нашай краіны. У цырымоніі прынялі ўдзел мэр вёскі Сеун Мін Ру, шэф місіі Аляксандр Баравуля, пасол Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Папкоў, а таксама нашы спартсмены і трэнеры.

Цырымонія ўзняцця флага - адна з найстарэйшых традыцый на Алімпійскіх гульнях. Яна азначае, што спартсмены гатовы змагацца за медалі і папярэднічае цырымоніі адкрыцця саміх Гульняў. У Пхёнчхане гэта адбудзецца ў пятніцу, 9 лютага. Прамую трансляцыю ў 13:55 пачне весці тэлеканал "Беларусь 1"