Беларускі біятланіст Іван Тулацін выйграў спрынт на этапе Кубка Расіі па біятлоне

20 января 2024

Золата ў беларускіх спартсменаў на этапе Кубка Расіі па біятлоне. Іван Тулацін выйграў спрынтарскую гонку на 10 км. Наш лыжнік рэабілітаваўся за недакладную стральбу ў індывідуальнай гонцы дзень таму, дзе дапусціў дзевяць промахаў. Сёння ён без памылак закрыў усе мішэні.

Тулацін на фінішы апярэдзіў прадстаўніка Расіі Антона Бабікава на 8,7 секунды. У топ-10 аказаўся яшчэ адзін беларус - Дзмітрый Лазоўскі.

У 13:00 у Іжэўску на лыжню выйшлі жанчыны. Прамую трансляцыю вёў тэлеканал "Беларусь 2". 21 студзеня этап Кубка Расіі завершыцца дзвюма гонкамі з масавым стартам.