Беларускія цяжкаатлеты вярнуліся ў Мінск з двума медалямі моладзевага чэмпіянату свету

26 ноября 2023

Паспяхова выступілі нашы цяжкаатлеты ў Мексіцы. Напярэдадні позна вечарам каманду сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце. З моладзевага чэмпіянату свету вярнуліся з двума вялікімі медалямі, а таксама ў скарбонцы 6 малых узнагарод за асобныя практыкаванні. Серабро ў вазе да 89  кілаграмаў выйграў Ігнацій Паўлюкавец, а Ягор Папоў стаў бронзавым прызёрам планетарнага форуму ў катэгорыі да 67.

У асобных практыкаваннях у Ягора Папова серабро ў рыўку. У штуршку трэцімі ў сваіх катэгорыях сталі Уладзіслаў Саковіч і Ягор Грынько, а Ігнат Паўлюкавец прымерыў адразу дзве бронзы. У дзяўчат малое золата ў рыўку ў Кацярыны Якушавай. Словам, усе беларусы, якія выступалі на турніры, вяртаюцца дахаты з медалямі.