Беларускія тэнісісткі пазмагаюцца за выхад у трэці круг турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі

19 февраля 2019

Вялікі дзень для фанатаў тэніса. Адразу дзве нашы дзяўчыны сёння змагаюцца за выхад у трэці круг турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі з прызавым фондам амаль 3 мільёны долараў. Аляксандра Сасновіч у другім раўндзе спаборніцтваў у гэтыя хвіліны сустракаецца з Се Шувэй з Тайваня. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". На гэтую хвіліну згуляны першы сэт. Лік 6:1 на карысць Шувэй.

А першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка стартуе на турніры з другога круга. Яе саперніца - сербка Івана Ёравіч. Прыблізны час пачатку гэтай гульні - 15:30.