Беларускія танкісты стартавалі на чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне

4 августа 2014

Чэмпіянат праходзіць на падмаскоўным палігоне Алабіна, і ўдзел у ім прымаюць 12 каманд. Кожная краіна выстаўляе па 4 экіпажы, якія спаборнічаюць у класічных дысцыплінах лыжнага біятлона. Толькі замест лыж тут танкавыя тракі, а замест вінтовак - кулямёты і гарматы.


Максім Кароткін назіраў за зараджэннем новага віду ваеннага спорту.


1 жніўня, гаворыць міністр абароны Расіі, увойдзе ў гісторыю як дзень стварэння Міжнароднай федэрацыі па танкавым біятлоне. Да стварэння новага віду спорту вайскоўцы падышлі дэталёва. На пляцы - 12 каманд супраць 4 леташніх. Да Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі далучыліся лепшыя экіпажы Сербіі, Манголіі, Кувейта, Кітая, Кыргызстана, Індыі, Венесуэлы і Анголы. Базавым танкам зноў выбраны Т-72. Як машына, вядомая ўсім без выключэння ўдзельнікам.


Беларусь, як і астатнія каманды, выставіла 4 лепшыя экіпажы - байцы 19 і 120 гвардзейскіх мехбрыгад будуць аспрэчваць вышэйшыя прыступкі. На меншае, гавораць, нязгодныя.


Біятлонныя правілы што для лыжнікаў, што для танкістаў універсальныя - некалькі кругоў са стральбой. Толькі ў машын дадатковыя перашкоды - водная перашкода, узвышэнне, роў. Праграма двухтыднёвых стартаў мала адрозніваецца ад звыклай лыжнікам.


Сёння ў танкістаў - індывідуальная гонка. Паколькі за промахі тут не прадугледжаны штрафныя кругі, набраныя ачкі і выніковыя месцы ўдакладніць судзейская камісія позна вечарам. Прамежкавых пераможцаў таксама няма - чацвёрка лепшых каманд разыграе званне чэмпіёна ў апошні дзень у эстафетнай гонцы.


Паводле папярэдніх звестак, сённяшні дзень выйгралі расіяне на ўласным танку і хатнім палігоне. Беларусы дыстанцыю ў сваім з 3-х заездаў прайшлі хутчэй за ўсіх, пакінуўшы за спінай індусаў, венесуэльцаў і кіргізаў. Засталося падлічыць адтуліны ў мішэнях. У найбліжэйшыя 2 дні індывідуальную гонку правядуць 2-я і 3-я экіпажы. 4-ы пакуль запасны.