Беларускія спартсмены прыбудуць у алімпійскую вёску заўтра

1 февраля 2018

У Пхёнчхане афіцыйна адкрылася алімпійская вёска, дзе будуць жыць у тым ліку і беларускія спартсмены.

Пляцоўка разбітая на два кластары. Першы ў гарах, другі - на ўзбярэжжы. У свае часовыя дамы ўжо засяліліся зборныя Нарвегіі, Венгрыі, Чэхіі і Новай Зеландыі.

Беларускія спартсмены прыбудуць у алімпійскую вёску заўтра. Крыху больш за гадзіну таму рэйс у кірунку Абу-Дабі вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. На борце - прадстаўнікі ўсіх відаў спорту, за выключэннем біятланістаў і фрыстайлістаў. Яны праводзяць замежныя зборы. Што тычыцца ўмоў пражывання і спартыўных аб'ектаў, то для многіх яны ўжо знаёмыя.

Пакуль невядома імя сцяганосца алімпійскай зборнай Беларусі. А адкрыццё галоўных зімовых Гульняў чатырохгоддзя адбудзецца 9 лютага ў парку Хвэнгэ. У прамым эфіры ўрачыстую цырымонію пакажа тэлеканал "Беларусь 1".