Беларускія пяціборцы заваявалі серабро на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Празе

15 июля 2015

На чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і ў Празе сярод юнакоў і дзяўчат групы А ў змяшанай эстафеце дуэт Аляксандры Суславай і Яўгенія Арла заваяваў серабро. Бронзавымі прызёрамі ў мужчынскай эстафеце сталі Іван Хамцоў і Мікіта Гарнастаеў. Нагадаем, спаборніцтвы па сучасным пяцібор'і праходзілі ў фехтаванні, плаванні, бегу са стральбой. У праграме першынства Еўропы стартаў у верхавой яздзе не было.