Беларускія плывуны рэабілітаваліся за няўдалае выступленне на чэмпіянаце свету

8 декабря 2015

Беларускія плывуны рэабілітаваліся за няўдалае выступленне на чэмпіянаце свету і вярнулі ўпэўненасць у сваіх сілах. У Ізраілі, дзе праходзіў кантынентальны форум, беларусы заваявалі 4 медалі і ўсталявалі 14 нацыянальных рэкордаў краіны. Тры бронзавыя ўзнагароды нашы плывуны ўзялі ў эстафетах. Срэбра дасталося Яўгену Цуркіну на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. У медальным заліку па выніках чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі заняла 15-е месца.