Белтэлерадыёкампанія працягвае віншаваць пераможцаў інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!"

29 августа 2019

Сёння падарункі прымала сярэдняя школа № 141 горада Мінска. Дзякуючы эрудыцыі і далягляду Арсенія Міхадзюка, вучня ўжо 10 класа, працэс навучання стане інтэрактыўным. Сэнсарную панэль новага пакалення выпрабуюць ужо праз  некалькі  дзён. У новым навучальным годзе разумная сістэма дапаможа зрабіць урокі   больш займальнымі, а таксама падрыхтаваць больш інтэлектуалаў для тэлевізійнай бітвы. 

Інтэрактыўнай дошкай сёння папоўніцца і гімназія № 2 горада Ваўкавыска. Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі ўжо накіраваліся туды з падарункам.