Беларускія паралімпійцы падрыхтавалі флаг у падарунак сваім калегам з Расіі

27 сентября 2016

Эксклюзіў Агенцтва тэленавін. Нашым карэспандэнтам атрымалася ўбачыць той самы знакаміты расійскі флаг, які беларускія паралімпійцы падрыхтавалі для сваіх калег. Нагадаем, расійскай зборнай забаранілі выступаць у Рыа.

На трыкалоры подпісы ўсіх нашых атлетаў, якія змагаліся за медалі бразільскіх Гульняў. "Рабяты, мы з вамі" - гэта толькі адзін з надпісаў. Бокій, Трыпуць, Фартуноў і многія іншыя з асабістай ініцыятывы такім спосабам вырашылі падтрымаць расійскіх паралімпійцаў. Неўзабаве гэты флаг перададуць спартсменам. А вось трыкалор, які адабралі арганізатары Гульняў з рук члена нашай дэлегацыі падчас цырымоніі адкрыцця, так і не вярнулі.

На Паралімпіядзе ў Рыа беларусы заваявалі 10 медалёў, 8 з іх - залатыя. У агульнакамандным заліку наша зборная апынулася на 19-м месцы. Самым нечаканым, паводле слоў Алега Шэпеля, стала золата дэбютанта Гульняў Андрэя Праневіча ў фехтаванні.