Прэзідэнт пагутарыў з працаўнікамі "Атланта" і байцамі студатрадаў

10 июля 2020
Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў вынікі працы Мінскага завода халадзільнікаў. Сёння Прэзідэнт наведаў прадпрыемства “Атлант” - гэта найбуйнейшы вытворца ў краіне бытавой тэхнікі. Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, сёлета завод, як і многія іншыя кампаніі, апынуўся ў няпростай сітуацыі, звязанай з абмежаваннямі на знешніх рынках. Тым не менш, прастояў не дапушчана. У гэты перыяд "Атлант" сканцэнтраваўся на інтэрнэт-продажах, што і дазволіла ўтрымацца на плаву.

Ужо не першы год прадпрыемства прыцягвае летам удзельнікаў студатрадаў. Сваё прафесійнае майстэрства сёння прадэманстравалі і Прэзідэнту, а таксама спыталіся аб актуальным разам з працоўным калектывам "Атланта". Аляксандр Лукашэнка распавёў, на што траціў заробленыя ў студатрадах грошы, парэкамендаваў беларусам купляць айчыннае і падзяліўся планамі развіцця эканомікі на найбліжэйшую будучыню - так, неўзабаве з'явіцца дзяржпраграма, дзе будуць прапісаныя новыя вытворчасці, якія з'явяцца ў краіне ў будучую пяцігодку.