Беларускія лыжнікі перамагаюць у Кіраўску

24 ноября 2019
Беларускі лыжнік Міхаіл Сямёнаў выйграў два медалі на турніры катэгорыі FIS  "Хібінская гонка", якая праходзіць у Кіраўску. Спачатку ён узяў золата індывідуальнай гонкі на 10 кіламетраў класічным стылем, а пасля бронзу на 10 кіламетрах з паасобным стартам. Яшчэ адзін медаль у скарбонцы нашай зборнай - гэта бронза Паліны Сераносавай на 5 кіламетрах з паасобным стартам.