Беларускія лёгкаатлеты занялі чацвёртае месца ў медальным заліку на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі

9 июля 2018

Пяць медалёў і чацвёртае месца агульнага заліку! Беларускія лёгкаатлеты ва ўзросце да 18 гадоў з выдатным вынікам вярнуліся на радзіму пасля выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі.

На рахунку нашых спартсменаў 4 залатыя ўзнагароды: у Ганны Зубковай у спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў, Аляксея Александровіча і Лізаветы Дорц у штурханні ядра, у Аляксандры Коньшынай у кіданні кап’я. Бронзавы медаль у скачках з шастом заваявала Крысціна Канцавенка.

Ужо заўтра новы лёгкаатлетычны старт. З 10 па 15 ліпеня чэмпіянат свету сярод спартсменаў да 20 гадоў прыме Фінляндыя. Беларускую зборную на планетарным першынстве прадставяць 12 атлетаў.