Беларусь і Расія адменяць роўмінг сёлета

27 мая 2020
Сёлета Беларусь і Расія адменяць роўмінг. Краіны працуюць над гэтым некалькі гадоў. У снежні мінулага года была зацверджана адпаведная дарожная карта. Сёння дакументальнае афармленне запавольваецца з-за эпідэміялагічнай сітуацыі і каранціну ў Расіі. Нягледзячы на гэта, змяненне тэрмінаў не плануецца, распавялі нам у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.