Беларускія лёгкаатлеты з серабром вярнуліся з каманднага чэмпіянату Еўропы ў першай лізе

13 августа 2019

Беларускім лёгкаатлетам на камандным чэмпіянаце Еўропы ў першай лізе не хапіла набраных ачкоў, каб пасунуць зборную Партугаліі. Нашы спартсмены з серабром мінулай ноччу вярнуліся на радзіму з нарвежскага Санеса. У нас 281 бал у актыве - гэта на 21 менш, чым у Партугаліі. Адзначым, што сем беларускіх атлетаў сталі пераможцамі ў сваіх дысцыплінах, але па выніках спаборніцтваў у 40 відах больш роўна выступілі пірэнейцы - менавіта яны і выходзяць у Суперлігу.

Па выніках каманднага форуму кантынента будзе сфарміраваны склад зборнай для ўдзелу ў гістарычнай матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША на сталічным стадыёне "Дынама". Грандыёзная падзея пройдзе 9 і 10 верасня. Беларусы змогуць заявіць як мінімум 10 атлетаў, склад будзе названы сёння на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.