Беларускія хакеісты пазбавіліся месца ў элітным дывізіёне

13 мая 2018

Два выхадныя дні ў зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў Даніі. Групавы этап беларусы завершаць 15 мая сустрэчай са Славакіяй. Учора пасля паражэння ад аўстрыйцаў 0:4 наша каманда пазбавілася шанцаў застацца ў элітным дывізіёне.

Сёння паспрабуюць забяспечыць сабе месца ў плэй-оф чэхі. Яны сустрэнуцца з французамі. У 17:10 гэты матч групы А пакажа "Беларусь 5", а ў 21:10 пачнецца супрацьстаянне лідара актэта Швецыі са Швейцарыяй. У групе В амерыканцы згуляюць з нарвежцамі, а фіны - з немцамі.