Беларускія весляры плануюць заваяваць нямала ўзнагарод Кубка добрай волі ў Расіі

29 августа 2023

Балельшчыкі дачакаліся кульмінацыі сезона ў веславанні на байдарках і каноэ - аднаго з галоўных і пераможных відаў спорту для нашай краіны.

Кубак добрай волі прымае адзін з лепшых у свеце вяслярны канал "Масква", а беларускія спартсмены плануюць заваяваць нямала ўзнагарод і парадаваць сваімі поспехамі ўсіх сваіх прыхільнікаў. Цікава, што завершацца маштабныя спаборніцтвы ў акваторыі Масквы-ракі ля парку Горкага.

Трыумфальна завяршыўся стартавы дзень для неаднаразовых чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенкі, якія заваявалі золата на дыстанцыі 500 метраў. Таксама залатыя ўзнагароды ў заездзе 1000 м байдарак-адзіночак ва Уладзіслава Кравеца. Усяго ў актыве беларусаў 18 медалёў, 9 з якіх заваявалі дарослыя атлеты. Заяўка на пераможныя амбіцыі.

У міжнародных спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ бяруць удзел больш як 800 спартсменаў з пяці краін. Кубак добрай волі прадоўжыцца да 2 верасня.