Цэны на лекі возьмуць пад кантроль

22 августа 2018

У Беларусі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя лімітавых адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі. Новы механізм фарміравання кошту медыкаментаў змяшчае ўказ Прэзідэнта. Дакумент падпісаны сёння.

Яшчэ ў пачатку года, інспектуючы становішча спраў на фармацэўтычным рынку краіны, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цэны на адпаведную прадукцыю павінны быць адэкватнымі і не завышацца. Для чаго неабходна прадоўжыць актыўную працу з вытворцамі і пастаўшчыкамі, імкнуцца па максімуме выключыць магчымасць удзелу пасрэдніцкіх структур. Сёння кошт медыкаментаў у аптэках рэгулюецца толькі памерамі надбавак. Новы механізм прапаноўвае рэгістраваць адпускную цану з вытворчасцяў пры ўваходзе на наш рынак. Каб выпрабаваць новы падыход, узятыя пакуль толькі дзве групы лекаў. Для лячэння анка- і сардэчна-сасудзістых захворванняў. У пераліку каля 40 найменняў. Аб сутнасці новага механізму і прагнозе па паніжэнні цэн на медпрэпараты мы пацікавіліся ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.