Беларускія футбалісты саступілі зборнай Францыі з лікам 2:4

11 сентября 2013

Матч зборных прайшоў у Гомелі. Нягледзячы на двухразовую перавагу, перамога французскім футбалістам далася нялёгка. Беларусы двойчы вялі ў ліку. Спачатку 1:0. Гол у свой актыў запісаў Арцём Філіпенка на 32-й хвіліне матча. Праўда, адразу пасля перапынку французы з пенальці лік зраўнялі. Але ўжо да 58-й хвіліны беларусы зноў выйшлі наперад дзякуючы ўдару Цімафея Калачова. А вось далей і гульцоў і балельшчыкаў нашай зборнай чакала правальная дзесяціхвілінка. У гэты адрэзак французы змясцілі тры галы. Не пакінуўшы нашым футбалістам ніводнага шанцу на перамогу.


Пасля гэтай гульні зборная Францыі па набраных ачках дагнала лідара групы І - іспанцаў. Аднак у Іспаніі ёсць матч у запасе. У сваю чаргу зборная Беларусі засталася на апошнім месцы ў групе. У заключным туры адборачнага турніру чэмпіянату свету - 2014 наша зборная ў гасцях згуляе з камандай Іспаніі. Матч адбудзецца роўна праз месяц, 11 кастрычніка.