Экзэмпляр кнігі Адольфа Гітлера "Мая барацьба" канфіскавалі мытнікі

13 февраля 2017

Экзэмпляр кнігі Адольфа Гітлера "Мая барацьба" канфіскавалі мытнікі ў пункце афармлення "Мінская пошта".

Як паведамілі ў ведамстве, выданне на рускай мове было адпраўлена на адрас жыхаркі сталіцы. У Беларусі гэтая кніга была ўключана ў спіс экстрэмісцкай літаратуры і забаронена для публікацыі, захоўвання і распаўсюджвання ў друкаваным выглядзе. Паведамляецца, што адпраўлены экзэмпляр быў з Украіны. Мінчанцы пагражае штраф да 1150 рублёў.

Іван Сенчанка, начальнік аддзела Мінскай рэгіянальнай мытні: "Апошнім часам даволі часта ў пункце мытнага афармлення "Мінская пошта" мытняй выяўляецца не толькі экстрэмісцкая літаратура, але і ўсялякія матэрыялы - выяўленчыя, відэа. Мытня ў прынцыпе ажыццяўляе кантроль за такімі матэрыяламі ў рамках закона процідзеяння экстрэмізму. Гэтая прадукцыя накіроўваецца ў экспертную камісію, дзе і праводзіцца адпаведная ацэнка".

У Германіі афіцыйна ў друкаваным варыянце пасля смерці Адольфа Гітлера кніга ўпершыню выйшла ў 2016 годзе - пасля таго, як урад Баварыі страціў правы на выданне, якімі валодаў на працягу 70-ці гадоў пасля смерці аўтара.