Беларускія фрыстайлісты па-за п'едэсталам этапу Кубка свету

15 января 2014

Беларускія фрыстайлісты праляцелі паблізу п'едэстала чарговага этапу Кубка свету, які прайшоў у канадскім горадзе Валь-Сент-Ком. Лепшым з мужчын стаў Дзмітрый Дашчынскі, але гэта толькі 9-е месца. Ала Цупер у жаночых спаборніцтвах стала 15-й. 18 студзеня фрыстайлісты перабяруцца ў амерыканскі Дыр-Вэлі, дзе выступяць на заключным перад Алімпійскімі гульнямі этапе Кубка свету.