Беларускія біятланісты не набіраюць ачкоў па выніках заключнай гонкі этапу Кубка свету па біятлоне

5 декабря 2016

Беларускія біятланісты не набіраюць ачкоў па выніках заключнай гонкі этапу Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. У мужчынскім праследаванні Раман Ялётнаў 54-ы, Уладзімір Чапелін - 57-ы. Перамог Антон Бабікаў, на другім месцы яшчэ адзін расіянін Максім Цвяткоў.

У жаночым праследаванні лепшая з нашых Надзея Скардзіна - 10-я пазіцыя. Ірына Крыўко на 15-м радку. Першай фінішавала чэшка Габрыэла Коўкалава. Ужо ў пятніцу ў славенскай  Паклюцы стартуе другі этап Кубка свету.