Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава стартавала перамогай у парным разрадзе турніру WTA-500

29 февраля 2024

Лідзія Марозава з Беларусі і бельгійская тэнісістка Кімберлі Цымерман пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам 922 тыс. долараў.

У першым раўндзе яны абгулялі ў трохсетавым матчы Ангеліку Маратэлі і Камілу Разатэла з Італіі - 1:6, 6;1, 10:7. У чвэрцьфінале Марозава і Цымерман згуляюць з Ніколь Мелікар-Марцінэс (ЗША) і Элен Перэс (Аўстралія).