Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка застаецца першай ракеткай свету

9 октября 2023

Арына Сабаленка застаецца першай ракеткай свету. Сёння быў апублікаваны абноўлены табель Жаночай тэніснай асацыяцыі. Так, спартсменка з Мінска апярэджвае сваю галоўную саперніцу - Ігу Швёнтэк - на 590 ачкоў.

А вось становішча іншых беларускіх тэнісістак змянілася. Вікторыя Азаранка спусцілася на адзін радок і зараз з'яўляецца 19-й ракеткай свету. Ірына Шымановіч страціла адразу 16 пазіцый і займае 174-е месца. Аляксандра Сасновіч - 89-я.