Беларуская канькабежка Слоева стала чацвёртай на 1000 м на Усерасійскай спартакіядзе наймацнейшых

15 февраля 2024

За крок ад узнагарод Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых сёння спыніліся беларускія спартсменкі. У Чалябінску, дзе праходзяць спаборніцтвы па канькабежным спорце, беларуска Кацярына Слоева паказала высокія секунды і заняла ў выніковым пратаколе на дыстанцыі 1 000 метраў 4 месца. Яшчэ адна наша спартсменка - Ганна Дамарацкая, якая ў пары са Слоевой адкрывала праграму дня, таксама фінішавала ў элітнай шасцёрцы.

Спартакіяда - гэта магчымасць мадэлявання падрыхтоўкі да Алімпіяды для нашай зборнай, бо галоўныя старты 4-годдзя прыпадаюць на люты.

Услед за дзяўчатамі на дыстанцыю 1 000 метраў выйшлі мужчыны. Лідар зборнай Беларусі Ігнат Галавацюк таксама паказаў чацвёрты час.