Беларуская дэлегацыя эстафеты агню "Полымя міру" працягвае шлях у Рым. Наступны прыпынак - Венецыя

30 апреля 2019

Беларуская дэлегацыя эстафеты агню "Полымя міру" працягвае свой шлях у Рым, дзе адбудзецца запальванні факела II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні пераадолена яшчэ 700 кіламетраў з Польшчы ў Чэхію, а ў гэтыя хвіліны агонь рухаецца па тэрыторыі Італіі, наступны прыпынак - Венецыя. Наша здымачная група суправаджае дэлегацыю. Дэталі ў матэрыяле ў Андрэя Казлова.

З Беларусі ў Польшчу, з Польшчы ў Чэхію. І ўжо сёння афіцыйная дэлегацыя эстафеты агню "Полымя міру" адпраўляецца ў Венецыю - адзін з самых незвычайных гарадоў свету і, вядома ж, адзін з самых прыгожых. Гэта будзе першы прыпынак у Італіі, дзе 3 мая ў Рыме і будзе запалены агонь II Еўрапейскіх гульняў, якія ў чэрвені пройдуць у нашай краіне.

Чакаецца, што на цырымоніі будуць прысутнічаць алімпійскія чэмпіёны з Беларусі  Алена Бялова, Юлія Несцярэнка, Дар'я Домрачава і Уладзіслаў Ганчароў. Напярэдадні ж беларуская дэлегацыя эстафеты "Полымя міру" прадоўжыла рух у сталіцу Італіі, спыніўшыся ў чэшскім горадзе Мікулаў. 

Тым часам другая частка беларускай дэлегацыі - караван байкераў, які і будзе дастаўляць "Полымя міру" ў Беларусь - ужо дабралася да Венецыі. Надвор'е, як бачыце,  пахмурнае, але гэты фактар можа толькі крыху запаволіць перамяшчэнне груп, але ні ў якім разе  не спыніць.

Такім чынам, нагадваю, што да старту II  Еўрапейскіх гульняў у Беларусі застаюцца ўсяго 52 дні. А да пачатку эстафеты "Полымя міру" ўсяго 3.