Дачка народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча расказала пра творчасць і рамантычныя моманты жыцця бацькі

13 января 2024

Ён прапісаў пэндзлем мастацкае слова беларускай мовы і сусветнай літаратуры, праз яго вобразы мы можам убачыць жахі вайны, прыгажосць роднай прыроды і культуры.

14 студзеня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння заснавальніка графічнай школы, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гадоў - падчас росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе.

Пералічыць усё, што стварыў Васіль Шаранговіч, амаль немагчыма. Гэта дзясяткі тысяч малюнкаў, акварэляў, графічных лістоў, ілюстрацый. Толькі ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" іх каля ста, а на стварэнне спатрэбілася паўтара года. Васіль Шаранговіч пачынаў жывапісцам, вучылішча скончыў па гэтым класе, а вось у інстытуце прывабіла новая кафедра - графікі. Дарэчы, у альма-матар Васіль Пятровіч выкладаў, стаў прафесарам, а пазней і рэктарам. Менавіта дзякуючы яму тэатральна-мастацкі інстытут стаў Акадэміяй мастацтваў. Заснавальніка беларускай графічнай школы не стала два гады таму.

Гісторыю жыцця майстра ва ўспамінах дачкі падрыхтавала Вольга Мядзведзь (гл. відэа).