Беларускі засталіся без медалёў у жаночым спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

3 декабря 2016

У гэтыя хвіліны завяршаецца жаночы спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. На жаль, беларускі засталіся без медалёў. Бронзавы прызёр індывідуальнай гонкі Дар'я Юркевіч завяршыла выступленне саракавой. А лепшая з беларусак Надзея Скардзіна прайшла дыстанцыю без промахаў, але ў выніку заняла 8 месца. Ірына Крыўко - 11-я. У 16:45 на лыжню выйдуць мужчыны. 8-ы нумар ва Уладзіміра Чапеліна, за ім на дыстанцыю адправяцца Максім Варабей, Раман Ялётнаў і Юрый Лядаў. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".