Беларусь - Славакія. Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

5 ноября 2015

На лёдзе малой пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" ў гэтыя хвіліны завяршаецца стартавы матч 9-га міжнароднага хакейнага турніру "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба". Юніёрская зборная Расіі гуляе з камандай Латвіі, лік 2:2. Нашы ўсходнія суседзі, нагадаем, пяць разоў выйгравалі гэты трафей. Тройчы яго ўладальнікамі станавіліся гаспадары лёду.

Сёння ў 16:15 наша каманда пачне сустрэчу са зборнай Славакіі, заўтра гуляем з латышамі. Адно з ключавых супрацьстаянняў турніру - Беларусь - Расія - адбудзецца ў суботу, 7 лістапада. Пачатак таксама ў 16:15. Прамую трансляцыю матчаў можна ўбачыць у Інтэрнэце на канале Youtube і на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.