Беларусь адзначае Міжнародны алімпійскі дзень

3 июня 2017

"Рухайся! Вывучай! Адкрывай!". Пад такім дэвізам Беларусь адзначае сёння Міжнародны алімпійскі дзень. Свята спорту ў Мінску пройдзе ў парку імя Горкага на пляцоўках каля катка хакейнага клуба "Юнацтва" і пачнецца літаральна праз гадзіну. Будуць прадстаўленыя дзіцячая лёгкая атлетыка, баскетбол, хакей на траве, стральба з лазернай зброі, веславанне, фехтаванне і нават гольф. Гэта далёка не ўвесь спіс відаў спорту, за ўдзел у якіх можна атрымаць значок. А сабраўшы пяць, - брэндаваны сіліконавы бранзалет. Майстар-класы правядуць знакамітыя спартсмены, у тым ліку прадстаўнікі футбольнага клуба БАТЭ.