Беларусь лідзіруе на ваеннай Алімпіядзе

31 июля 2018

Нашы вайскоўцы зноў паказалі сябе з лепшага боку. Армейскія міжнародныя гульні працягваюцца, беларусы прымаюць у спаборніцтвах актыўны ўдзел, заваёўваючы новыя перамогі. Нашы байцы змагаліся ў адным з самых відовішчных этапаў Армейскіх гульняў - танкавым біятлоне - і сталі першымі. Папярэдні вынік беларускага экіпажа - 22 хвіліны і 15 секунд. Нашы байцы апярэдзілі каманды з Сірыі і Таджыкістана.