Беларусь - Францыя. Прамая трансляцыя на "Беларусь 1" у 17:10

5 мая 2018

Беларуская зборная па хакеі прайграла шведам на чэмпіянаце свету ў Даніі.

Лік 0:5. Ключавым адрэзкам стаў экватар першай траціны, калі Іван Кульбакоў прапусціў двойчы за 28 секунд. Адыграў сваю ролю клас нашых сапернікаў, у складзе якіх больш за палову хакеістаў прадстаўляюць наймацнейшую лігу планеты.

Уладзімір Дзянісаў, абаронца зборнай Беларусі па хакеі: "Безумоўна, мы рыхтаваліся. Мы ведалі сілу саперніка, гэта дзеючы чэмпіён свету. Мы настройваліся на гэты матч, і як вы бачыце - шведы былі мацнейшымі. Трэба забыць гэты матч і рыхтавацца да наступнага".

Сёння матч Беларусь - Францыя пакажа тэлеканал "Беларусь 1" у прамым эфіры ў 17:10. Ён важны з турнірнага пункта погляду для нашай зборнай. Расклад астатніх сустрэч на групавым этапе на вашых экранах.