Беларусь блізкая да выхаду ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы - 2020 па гандболе

13 января 2020
Зборнай Беларусі па гандболе хопіць нават нічыёй у матчы з Чарнагорыяй, каб апынуцца ў асноўным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Сёння пройдзе заключны тур папярэдняга раўнда кантынентальнага першынства. Два дні назад беларусы саступілі харватам - 23:31, а чарнагорцы былі мацнейшыя за  сербаў - 22:21. Такім чынам, у актыве абедзвюх зборных па два балы. Менавіта ў вочным супрацьстаянні пуцёўку ў наступны раўнд і разгуляюць каманды. Падапечным Юрыя Шаўцова досыць не саступіць. Пачатак матча ў 20:15. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".