БАТЭ сёння стартуе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

16 сентября 2015

На выездзе каманда сустрэнецца з адным з лепшых клубаў Германіі - "Баерам". Па меркаванні букмекераў, нашы футбалісты фаварытамі не з'яўляюцца. Зрэшты, барысаўчане ўжо не раз прыемна здзіўлялі. Акрамя "Баера", сапернікамі БАТЭ па групе сталі іспанская "Барселона" і італьянская "Рома". Паядынак "Баер-БАТЭ" пачнецца ў 21:45. Прамая трансляцыя з Германіі на "Беларусь 2".