Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка

6 августа 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка з 75-годдзем.


Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі нястомнаму служэнню мастацтву. Вашы творы, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя рысы і традыцыі нацыянальнай музычнай культуры, уваходзяць у рэпертуар некалькіх пакаленняў выканаўцаў і з'яўляюцца сапраўднай візітнай карткай нашай краіны ў свеце, - гаворыцца ў віншаванні.


Глыбокай пашаны і прызнання заслугоўвае Ваша шматгадовая грамадская дзейнасць на пасадзе старшыні Беларускага саюза кампазітараў, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю айчыннай музыкі, - адзначыў Прэзідэнт.