БАТЭ перамагае нарвежскі "Русенборг" пры аншлагу на "Барысаў-Арэне"

25 июля 2019

Добрая заяўка на выхад у трэці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў! БАТЭ перамагае нарвежскі "Русенборг" у хатнім супрацьстаянні - 2:1  пры аншлагу на "Барысаў-Арэне". Падтрымаць жоўта-сініх прыйшлі больш як  13 тысяч балельшчыкаў, усе білеты былі распрададзеныя. І футбалісты не падвялі сваіх прыхільнікаў. У першым тайме з пенальці вызначыўся  Ігар Стасевіч, у другой палове зноў вывеў наперад гаспадароў Максім Скавыш. Важны гол на выездзе за скандынаваў правёў Андэрс Кондрасен.

Гульня ў адказ  пройдзе  праз тыдзень у нарвежскім Тронхейме. Прамая трансляцыя таксама на тэлеканале "Беларусь 5". Стартавы свісток прагучыць у 20 гадзін.