БАТЭ не выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў

1 августа 2019
Далей без Лігі чэмпіёнаў. Упершыню з 2013 года БАТЭ не выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд галоўнага клубнага турніру Старога Свету. Тыдзень таму на "Барысаў-Арэне" супраць нарвежскага "Русенборга" была перамога - 2:1. У матчы ў адказ "жоўта-сінія" ўступілі - 0:2. "Барысаўчане" трэці раз у гісторыі клуба не змаглі пераадолець стадыю 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Зараз каманда Аляксея Багі згуляе ў Лізе Еўропы. БАТЭ будзе супрацьстаяць баснійскі клуб "Сараева". Першая гульня трэцяга кваліфікацыйнага раўнда пройдзе 8 жніўня, у адказ - 15-га.