Баскетбалісты клуба Цмокi-Мiнск упэўнены, што выйдуць у плэй-оф Еўрачэленджа

14 февраля 2013
Пра гэта гульцы заяўлялі нашаму карэспандэнту пасля прайгранага матчу лідару квартэта нямецкаму Ольдэнбургу з лікам 66:72. У наступным туры чэмпіёны Беларусі 19 лютага згуляюць у Бельгіі, а 26 лютага завершаць турнір гасцёўні сустрэчай у Боне.
У плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох груп. Цмокі пакуль на трэцім месцы.