Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Досе

28 февраля 2020
Прызавы фонд складае каля трох мільёнаў долараў. Паўфінальны паядынак супраць расіянкі Святланы Кузняцовай не стаў зацяжным. Каб абгуляць саперніцу, беларусцы хапіла двух сэтаў і гадзіны і 15 хвілін. 6:4 - перамога ў першай партыі і 6:3 - у другой. Саперніца Арыны ў вырашальным паядынку за тытул вызначаецца ў гэтыя хвіліны ў супрацьстаянні першай ракеткі свету Эшлі Барці і чэшкі Петры Квітавай. Дарэчы, фінальны матч "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Трансляцыя з Дохі пачнецца заўтра ў 6 гадзін вечара.