Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Адэлаідзе

15 января 2020
Перад Аўстраліян Опэн 12-я ракетка планеты выступае на спаборніцтвах з прызавым фондам меней за мільён долараў. Сёння Сабаленка выбіла 70-ю ў сусветнай класіфікацыі Бернарду Пера. У першым сэце амерыканка абыграная толькі на тайбрэйку, 7:6, у другой партыі Арына згуляла больш упэўнена, 6:2. Месца ў паўфінале беларуска аспрэчыць з былой першай ракеткай Сімонай Халеп. Зараз румынка чацвёртая.