У сетцы з'явілася яшчэ адно відэа меркаванага ракетнага ўдару па ўкраінскім самалёце ў Іране

15 января 2020
Яго апублікаваў у сваім "Твітары" іранскі журналіст Бенгам Галіпур. На кадрах  нібыта  захаваны момант траплення дзвюх  ракет у "Боінг" з розніцай  30 секунд. 

Як сцвярджае газета The New York Times, ёй атрымалася пацвердзіць сапраўднасць запісу. Гэта камера на даху аднаго з дамоў непадалёку ад іранскага ваеннага  аб'екта.

І як паведаміла агенцтва "Фарс", у Іране затрымалі чалавека, які распаўсюдзіў відэа. Асоба яго не ўдакладняецца. Нагадаем, лайнер пацярпеў крушэнне пад Тэгеранам 8  студзеня. Усе 176 чалавек на борце загінулі. Прэзідэнт Ірана папрасіў прабачэння за затрымку з прызнаннем віны за збіты ўкраінскі "Боінг".