Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана

12 апреля 2018
У матчы другога круга беларуска ў двух сэтах за гадзіну і 4 хвіліны абгуляла 80-ю ракетку свету са Славеніі Палону Херцаг - 6:3, 6:1. Сёння Арыне разам з другой беларускай Верай Лапко трэба будзе быць выйсці на корт і ў парным разрадзе. А вось у адзіночным Лапко ўжо ў другім крузе. Прычым на старце асноўнага раўнда, якая прабілася ў гэтую стадыю з кваліфікацыі, 130-я ў рэйтынгу Вера абгуляла 28-ю ракетку свету - эстонку Анет Кантавейт, 3:6, 6:4, 6:3. У наступным раўндзе Лапко сустрэнецца з пераможцам супрацьстаяння Кавініч - Галубіч. Аляксандра Сасновіч свой паядынак 1/8 фіналу супраць Кірстэн Фліпкенс правядзе заўтра, а вось у парным разрадзе першая ракетка Беларусі сваё выступленне скончыла, прайграўшы ў пары з румынкай Міхаэлай Бузарнеску на старце турніру чацвёртым сеяным швейцарцы Ксеніі Кнол і аўстралійцы Моніцы Адамчак 6:1, 3:6, 7:10.