Арына Сабаленка ў паўфінале турніру ў Цынцынаці

18 августа 2018

Радасныя навіны прыходзяць з амерыканскага Цынцынаці. Арына Сабаленка ў паўфінале турніру.

Беларуска ў 1/4 турніру з прызавым фондам амаль 3 мільёны долараў сустракалася з гаспадыняй кортаў Мэдысан Кіз. Амерыканка - 13-ая ракетка свету. Матч працягваўся 76 хвілін. Сабаленка аказалася мацнейшай у двух сэтах - 6:3, 6:4. Адзначым, што па ходзе сустрэчы ў Мэдысан было 10 брэйк-поінтаў, але ні адзін з іх не быў рэалізаваны. У той жа час Арына саступіла саперніцы ў колькасці эйсаў і зрабіла больш двайных памылак.

У паўфінале саперніцай Арыны стане першая ракетка свету - 26-гадовая румынка Сімона Халеп. Раней спартсменкі гулялі адна супраць адной аднойчы: сёлета ў студзені ў чвэрцьфінале турніру ў кітайскім Шэньчжэні. Там мацнейшай аказалася першы нумар сусветнага рэйтынгу. Такім чынам, матч Сабаленка - Халеп пройдзе сёння і стартуе арыенціровачна ў 23:00 па беларускім часе. Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".