Арына Сабаленка ў пары з Веранікай Кудзярметавай у чвэрцьфінале турніру ў Хобарце

9 января 2018

Арына Сабаленка ў пары з расіянкай Веранікай Кудзярметавай выходзяць у чвэрцьфінал турніру ў Хобарце. Беларуска-расійскі тандэм не без праблем, але здабыў вікторыю над расійска-швейцарскім дуэтам Натэла Дзаламідзэ / Ксенія Кноль - 6:1, 5:7, 10:6. У чвэрцьфінале Сабаленка і Кудзярметава сустрэнуцца з румынска-ўкраінскай парай Ралука Алару / Вольга Саўчук.